КАНЦЭРТ ПЕСЕНЬ
Адмысловыя госці:
ВАЛЕРЫЙ ДАЙНЕКА, PALINA, ЮРЫЙ СЕЛЯЗНЁЎ
LITESOUND
СПЕЦПРАЕКТ МУЗЫЧНЫГА ШОУ
САМ ШАЗАМ
THE BEATLES ПА-БЕЛАРУСКУ
Музычнае шоу
2020
Адмысловыя госці:
ВАЛЕРЫЙ ДАЙНЕКА, PALINA, ЮРЫЙ СЕЛЯЗНЁЎ, LITESOUND
СПЕЦПРАЕКТ МУЗЫЧНЫГА ШОУ
САМ ШАЗАМ
THE BEATLES ПА-БЕЛАРУСКУ
Музычнае шоу
2020
ПЕРШАЕ ГАРАДСКОЕ МУЗЫЧНАЕ ШОУ З ЖЫВЫМ БЭНДАМ З МIНСКА.
Сутнасць яго ў тым, што каманды ўдзельнікаў спаборнічаюць паміж сабой і адгадваюць
вядомыя і забытыя песні. А каб усё было не так проста, большасць кампазіцый гучыць у новых
стылях і аранжыроўках. Але гэта больш, чым проста "Згадай мелодыю" — прыходзьце
і праверце на сабе!
Праект
Упершыню цэлы канцэрт песень The Beatles прагучыць па-беларуску. Сёлета спаўняецца 60 год
з заснавання легендарнага гурта, а яшчэ бітламаны святкуюць 80-годдзе з дня нараджэння Джона Ленана. А як вядома:
тое, што прагучала па-беларуску, становіцца беларускай песняй!
Аўтар праекту і перакладчык песень — паэт і музыкант Мікіта Найдзёнаў. Ён перастварыў на беларускую два дзясяткі кампазіцый Бітлз. Большасць песень будзе выканана ў нечаканых аранжыроўках Івана Шанцава.
На сцэне будуць музыканты і салісты праекту СамШазам, цудоўныя бэк-вакалісткі і адмысловыя госці вечара. Невыпадковая
і назва праграмы — "З дапамогай лепшых сяброў" радок вядомай песні Рынга Стара. Бо без сяброў у нашым жыцці нічога немагчыма.
ТЭКСТЫ ПЕСЕНЬ
Выхад знойдзем, так / We can work it out
Прасіў мае
не пакінуць словы без увагі, як заўжды.
Што яшчэ маем?
Без кахання нам з табой, як рыбам без вады.

Выхад знойдзем, так.
Выхад знойдзем, так.

Снім унрчы ўсе мы,
што адчуюць нас і зразумеюць, хто мы ёсць.
Снім і хочам сцэны
і не чуем, як пра нас спявае маладосць.

Выхад знойдзем, так.
Выхад знойдзем, так.

Так ляціць жыццё
і тае час, пакуль мы спрачаемся тут.
Як паспець усё,
што робіць нас шчаслівей і бліжэй крыху.

Прасіў мае
затрымаць хвіліны, дзе я быў самім сабой.
Што яшчэ маем,
калі страцім выпадкова нашую любоў?

Выхад знойдзем, так.
Выхад знойдзем, так.

Пераклад Мікіты Найдзёнава
    Дзяўчо / Girl
    Ці паслухаеш ізноў адну з маіх гісторый
    пра дзяўчыну, а каго ж яшчэ?
    Яна з тых, хто вабіць так, ажно зрывае столі,
    і не можаш адарваць вачэй.
    Дзяўчо

    Кожны раз, калі я з ёю ладзіў развітанцы,
    слёзы беглі па яе шчаках.
    І ад гэтых слоў чамусці зноў хацеў вяртацца,
    а пасля не ведаў, што чакаць.

    Дзяўчо
    Зробіць дурнем пры сябрах
    і выглядаеш, як слабак і шут.
    Скажаш ёй: "Ты лепш за ўсіх",
    а потым будзеш сам прасіць: "Пабудзь!"

    Дзяўчо
    Ці казалі ёй, што боль вядзе да асалоды,
    каб сябе трымала так яна?
    І ты мусіш разбівацца ўчэнт, каб авалодаць
    той хвілінай шчасця і сканаць.

    Пераклад Мікіты Найдзёнава
      З дапамогай лепшых сяброў / With a little help from my friends
      Што б ты рабіў, калі б я міма нот?
      Ці сыйшоў бы вось так ад мяне?
      Я заспяваю табе ўсё адно —
      але так, каб ты не чырванеў.

      Усё па плячы з дапамогай лепшых сяброў.
      Днём і ўначы з дапамогай лепшых сяюроў.
      Знойдзеш ключы з дапамогай лепшых сяброў.

      Любая збегла, і зноў я адзін
      "Ці баішся ты застацца сам?"
      Цягнецца стужка бясконцых гадзін
      "Можа, лепш ты б нешта напісаў?"

      Усё па плячы з дапамогай лепшых сяброў.
      Днём і ўначы з дапамогай лепшых сяюроў.
      Знойдзеш ключы з дапамогай лепшых сяброў.

      Хочаш быць з кім заўгодна?
      Мне так патрэбна любоў!
      Зможаш быць з кім заўгодна?
      Мне неабходна любоў!

      "Ці верыш ты, што каханне было?"
      А яшчэ, што будзе, як раней!
      "Што бачыш ты, калі тушыш святло?"
      Гэта тычыцца аднога мяне.

      Усё па плячы з дапамогай лепшых сяброў.
      Днём і ўначы з дапамогай лепшых сяюроў.
      Знойдзеш ключы з дапамогай лепшых сяброў.

      Пераклад Мікіты Найдзёнава

        Купіць любоў / Can't bye my love
        Купіць любоў? Оў!
        Купіць любоў? Оў!

        Табе пярсцёнак я куплю,
        калi хочаш так яго.
        I ÿсё, што скажаш мне, зраблю
        я для шчасця для твайго.
        Але за грошы, як нi хочаш,
        нельга купiць любоў.

        Табе аддам усё i больш,
        Калi мне адкажаш: «Так».
        Няшмат я маю за сабой,
        Але гэта добры знак:
        Бо за грошы, як нi хочаш
        нельга купiць любоÿ.

        Купiць любоў кожны спрабуе зноў.
        Купiць любоў! Iзноў-ноў-ноў-зноў.

        Скажаш: «Пярсцёнкi не нашу», —
        I станеш мне блiжэй,
        I ўce скарбы сцiшацца, як шум,
        растануць, як дражэ.
        Бо за грошы, як нi хочаш
        нельга купiць любоў.

        Пераклад Мікіты Найдзёнава
          Лепей схавай любоў глыбей / You've got to hide your love away
          Быў адчай, я маўчаў —
          позірк твой, нібы лёд.
          І няшцям, як мне працяў
          сэрца навылёт.

          Так прасцей, хай расце
          горыч крыўдных фраз.
          А вакол мне цішком
          кажуць кожны раз:

          Хэй, лепей схавай любоў глыбей.

          Думаў я, што ніяк
          не перамагчы
          тых, хто мне кажа не
          марыць уначы.


          Ад цябе пацярпеў
          тысячу параз.
          І хачу, каб пачуў
          кожны — у адказ:

          "Хэй, лепей схавай любоў глыбей".

          Пераклад Мікіты Найдзёнава
            Лэдзі Мадонна / Lady Madonna
            Лэдзі Мадонна, поўны дом дзяцей.
            Як бы тут пад вечар не звар'яцець.
            Усё бы ў тумане: працу, дзеці, дом.
            І замест кактэляў — кампрэс з ільдом.

            Пятніца здараецца так хутка,
            вось бы неяк прыпынялі час.
            І хвіліну вольную ціхутка
            сніш кожны раз.

            Лэдзі Мадонна ранкам і ўначы
            марыць пра імгненне, каб адпачыць.

            Сніш кожны раз.

            Лэдзі Мадонна легла адпачыць,
            толькі ў скронях музыка ўсё гучыць.


            Тыдзень пачынаецца звычайна:
            крама, посуд і зламаны прас.
            І хвіліну вольную адчайна
            сніш кожны раз.

            Лэдзі Мадонна, поўны дом дзяцей.
            Як бы тут пад вечар не звар'яцець.

            Пераклад Мікіты Найдзёнава
              Пакіруй маім аўто / Drive my car
              Запытаў, кім я марыла быць.
              Кажу, зоркай, што рабіць.
              Каб на экране i днём, і ўначы,
              а ты мог бы ў нечым дапамагчы.

              Пакіруй маім аўто,
              стану зоркай, калі што.
              Пакіруй маім аўто,
              і я пакахаю.

              Даводзіў ён, што зусім не прастак,
              толькі смешна было мне так:
              "Свае капейкі ў кішэні спакуй,
              са мной мецьмеш болей, але пакуль

              пакіруй маім аўто,
              стану зоркай, калі што.
              Пакіруй маім аўто,
              і я пакахаю.

              Ён кажа: "Ўсё, я працую на вас".
              А я яму: "Ведаеце, ёсць невялікі нюанс.
              Праблема ў тым, што машыны няма,
              затое кіроўца ну проста ммуа!"

              Пераклад Мікіты Найдзёнава
                Усё каханне / All my loving
                Кожны раз, як мы блізка,
                то сэрца ад ціску
                ірвецца сказаць, як люблю.
                І няхай я цяпер
                дзесьці зноў без цябе,
                я табе ўсё каханне дашлю.

                Я б хацеў гэтак з густам
                злавіць твае вусны,
                ды толькі лаўлю, калі сплю.
                І няхай я цяпер дзесьці зноў без цябе,
                я табе ўсё каханне дашлю.

                Усё каханне я табе дашлю.
                Усё каханне і адно "люблю".

                Кожны раз, як мы блізка,
                то сэрца ад ціску
                ірвецца сказаць, як люблю.
                І няхай я цяпер
                дзесьці зноў без цябе,
                я табе ўсё каханне дашлю.

                Пераклад Мікіты Найдзёнава

                  Хэй, Джуд / Hey Jude
                  Хэй, Джуд, змянi куплет
                  песнi сумнай, што цягне сэрца.
                  I ведай, што лёгка крочыць далей
                  тым, хто ўвесь час наперад iмкнецца.

                  Хэй, Джуд, спявай гучней.
                  Ты жывеш тут, каб здзейснiць гэта.
                  Хвiлiна — i шчасце песню пачне
                  разам з табой для цэлага свету.

                  I кожны раз, каб боль трываць, хэй, Джуд, спявай.
                  Ня трэба цягнуць Зямлю на плечы.
                  А той, хто сцiшыў свой напеў — даўно паспеў
                  спынiцца, калi сказаў аб нечым.

                  Хэй, Джуд, не падвядзi!
                  Ты абраў шлях — i кроч iм далей.
                  I ведай: у полi воiн адзiн
                  зможа, а як? Дык гэта дэталi.

                  I ўсё пабачыш з вышынi, хэй, Джуд, пачнi —
                  Ты мусiш сказаць усiм аб нечым.
                  А потым зноў пачні з нуля, хэй, Джуд, Зямля
                  павiнна знайсцi крутыя плечы.

                  Хэй, Джуд, змянi матыў
                  песнi сумнай, што цягне сэрца.
                  I ведай, што лекi ад нематы
                  знойдзе той, хто няспынна iмкнецца.

                  На-на-на-на-на-на-на
                  На-на-на-на-на, хэй, Джуд!

                  Пераклад Мікіты Найдзёнава
                    Цяжкі дзень / Hard day's night
                    Такі быў дзень цяжкі:
                    з-пад ног сыходзіла зямля.
                    Такі быў дзень цяжкі,
                    што буду спаць, як немаўля.
                    Але прыходжу дамоў,
                    ты сустракаеш без слоў,
                    і мне так лёгка цяпер.

                    Я працаваў увесь дзень,
                    каб выглядала ты лепш за ўсіх.
                    І галоўная з маіх надзей,
                    што ты таксама мне ўсё дасі.
                    Нашто маркоціцца мне,
                    калі кахаеш мяне?
                    І ўсё так лёгка цяпер.

                    Вось ён, дом –
                    месца, дзе дыхае душа.
                    Вось ён дом,
                    ты аддаеш мне ўсю жарсць, жарсць, е!

                    Пераклад Мікіты Найдзёнава
                      Такога праекта даўно не хапала Мінску. Гарадское вечаровае музычнае шоу з класным вядучым, жывым бэндам і неверагоднай атмасферай. Мы клічам вас адгадваць песні, а па сутнасці забыцца на дзве гадзіны пра надзённыя клопаты, паслухаць любімыя песні, патаньчыць і падсілкаваць свае душэўныя батарэйкі. Лепей адзін раз схадзіць, каб доўга не тлумачыць.
                      ПРА НАС ПIШУЦЬ
                      Афіцыйны бартавы часопіс авіякампаніі Белавія
                      Камсамольская праўда
                      Радыё Свабода
                      Павал Козіч — Я кахаю (Belsat Music Live)
                      The beatles па-беларуску!

                      Праект СамШазам — Дзяўчо
                      The beatles па-беларуску!
                      Можна любіць ці не любіць The Beatles, але з дапамогай (най)лепшых сяброў Бітлз сталі часткай беларускай культуры.
                      А сваё трэба шанаваць і падтрымліваць!
                      +375 44 561 48 80
                      Samshzm@gmail.com
                      Мiнск. Беларусь

                      Made on
                      Tilda